Домрачава абвясціла конкурс на лепшы здымак спартовых заняткаў з дзецьмі

Дар’я Домрачава ў Дзень абароны дзяцей заклікала бацькоў разам з дзецьмі выходзіць займацца спортам, рабіць здымкі і выкладаць у Інстаграм з хэштэгам #dadogame1. Першая тройка прызёраў атрымае падарункі ад Домрачавай.

Гэты конкурс біятланістка абвясціла ў сваім Інстаграме:

“Конкурс! Ён будзе з некалькіх этапаў. Першы этап напярэдадні Дня абароны дзяцей. Дасылайце свае фота спартыўных заняткаў з дзецьмі і аўтар лепшага — самага энэргічнага, самага яркага, самага спартыўнага — атрымае галоўны прыз! Узнагароджваю тройку прызёраў. Так што — наперад! Камеру ў рукі, дзяцей, пляменнікаў, братоў, сясцёр пад пахі і — на спартыўныя практыкаванні! Бо лепшая абарона дзяцей — гэта клопат пра іх здароўе”.

Вынікі першага этапа будуць абвешчаныя 3 чэрвеня. На фота Домрачава выкладае некаторыя прызы — камплекты спартовага адзення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі