Домрачава атрымала чарговую перамогу — у мегамас-старце ў Цюмені

4 красавіка ў расійскай Цюмені праходзіць біятлонная гонка на "Прыз губернатара вобласці". Як паведамляюць расійскія СМІ, перамогу атрымала беларуская біятланістка Дар'я Домрачава. На дыстанцыі яна зрабіла тры промахі.

Другое месца заваявала расіянка Дар'я Віралайнен, якая саступіла нашай суайчынніцы больш за 20 секундаў. Віралайнен да апошняга моманту змагалася за першае месца, але зрабіла два промахі на апошнім агнявым рубяжы (агулам — чатыры промахі). Гэта стала вырашальным для спартоўкі.  

Трэцяе месца на п'едэстале заняла фінская біятланістка Кайса Мякярайнен. Яна прайграла Домрачавай больш за хвіліну.

Агулам у гонцы ўдзельнічала 51 біятланістка.

Фота — molniasport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі