Домрачава і Б'ёрндален выступяць у лыжных гонках на сабачых запрэжках
Самая вядомая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава і яе славуты муж нарвежац Уле-Эйнар Б'ёрндален паўдзельнічаюць у лыжных гонках на сабачых запрэжках, піша tut.by са спасылкай на нарвежскія СМІ.
Гонкі на сабачых запрэжках — частка трыдыцыйнага лыжнага фестывалю Snørock у Шушэне. Гэты фэст пройдзе 28-29 красавіка.
Дарэчы, год таму Б'ёрндален заняў на гэтых спаборніцтвах другое месца.
Таксама стала вядома, што ў міжсезонне Домрачава правядзе некалькі збораў разам з нарвежскімі спартоўцамі. Частку збораў біятланістка правядзе з беларускай зборнай.