Домрачава музычна павіншавала прыхільнікаў з Калядамі і Новым годам (відэа)
Беларуская біятланістка і яшчэ трое спартсменаў утварылі музычны квартэт біятланістаў.
На фінішы першай часткі біятлоннага сезону, якая ахапіла тры этапы Кубка свету, беларуска Дар’я Домрачава, італьянец Лукас Хофер, чэшка Габрыэла Саўкалава і амерыканец Лоўэл Бэйлі праспявалі квартэтам традыцыйныя калядныя і навагоднія песні.
Таксама яны выступілі з кароткімі віншаваннямі сваіх прыхільнікаў, піша Прессбол.