Домрачава прапусціць жаночую эстафету ў Рупольдзінгу
Сёння ў Нямеччыне стартуе пяты этап Кубка свету па біятлоне.
У жаночай эстафеце 4х6 кіламетраў ў складзе зборнай Беларусі няма лідара каманды Дар'і Домрачавай, інфармуе "Прессбол". Наш квартэт складаюць Людміла Калінчык, Надзея Пісарава, Настасся Дубарэзава і Надзея Скардзіна. Пачатак гонкі ў 16.30 паводле беларускага часу.
Нагадаем, у агульным заліку Кубка свету Дар'я Домрачава займае 4-ы радок.
Дар'я Домрачава пералезла праз плот, каб трапіць на п'едэстал