Дональд Туск сышоў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра Польшчы
Адстаўка Туска звязаная з яго абраннем на пасаду старшыні Еўрапейскага савета. Гэта адбылося 30 жніўня на саміце ЕС у Бруселі.
Дональд Туск падаў заяву пасля сустрэчы ў Савеце нацыянальнай бяспекі. Дакумент пададзены на імя прэзідэнта краіны Браніслава Камароўскага. Чакаецца, што ён прыме адстаўку прэм'ера ў чацвер, паведамляе Polska Agencja Prasowa.
Паводле польскай Канстытуцыі, адстаўка прэм'ер-міністра цягне за сабой адстаўку ўсяго ўрада. На прызначэнне новага прэм'ера павінна пайсці два тыдні.
Сам Туск паабяцаў, што перш за ўсё вывучыць англійскую мову, якую ён практычна не ведае.
Фота — dpa