Драматург Андрэй Курэйчык таемна распісаўся са сваёй каханай

Драматург Андрэй Курэйчык таемна распісаўся са сваёй каханай

Драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык ажаніўся, піша інтэрнэт-газета "Салідарнасць". Яго жонкай стала Вера Кушнярова — бізнэс-кансультант, партнёр кансультацыйнай кампаніі "Ключавыя рашэнні".

Пара абвясціла пра заручыны яшчэ ў красавіку. Прапанову выйсці замуж Курэйчык зрабіў будучай жонцы ў Рыме, у Сікстынскай капэле.

Цырымонія шлюбу адбылася патаемна і без сведкаў. Адразу з ЗАГСа маладыя адправіліся ў аэрапорт. Сваё вясельнае падарожжа яны хочуць правесці ў Санкт-Пецярбургу, Стакгольме і Таліне.

Для Андрэя і Веры гэта трэці шлюб. На дваіх яны маюць чатырох дзяцей, аднак, як паведамляецца, не збіраюцца спыняцца на гэтай лічбе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі