Дункан Лоўрэнс з Нідэрландаў — пераможца “Еўрабачання-2019”

Дункан Лоўрэнс з Нідэрландаў — пераможца “Еўрабачання-2019”

Галандскі спявак Дункан Лоўрэнс з песняй уласнага сачынення “Arcade” стаў пераможцам “Еўрабачання-2019”. Другое месца заняў Mahmood з Італіі, трэцяе — расійскі поп-спявак Сяргей Лазараў.

 

Беларуска ЗЕНА — на 25-м месцы. Найвышэйшы бал — 8 — ёй паставіла журы Венгрыі. 7 балаў спявачка атрымала ад прафесіяналаў з Расіі, па аднаму — ад журы Эстоніі, Арменіі і Азербайджану. Гледачы ацанілі песню "Like it" ўсяго ў 13 балаў.

Напярэдадні фіналу “Еўрабачання” стала вядома, што Еўрапейскі вяшчальны саюз адхіліў ад галасавання беларускае журы. Апынулася, што сябры журы распавялі парталу TUT.by, за каго яны галасавалі ў першым паўфінале ў аўторак, чым парушылі правілы конкурсу. У выніку балы беларускага журы былі складзеныя на падставе сярэдніх балаў краін, якія знаходзяцца побач з Беларуссю, і зацверджаныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам. 12 балаў ад Беларусі атрымаў Ізраіль, 10 — Эстонія, 8 — Германія. Беларускія гледачы 12 балаў аддалі Расіі, 10 — Нідэрландам, 8 — Нарвегіі.

64-ты па ліку конкурс “Еўрабачанне-2019” прйшоў у Тэль-Авіве. У ім удзельнічалі артысты з 41-й краіны. Зоркай шоў стала амерыканская поп-спявачка Мадонна.

Дункан Лоўрэнс з Нідэрландаў — пераможца “Еўрабачання-2019”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі