Дураў расказаў на допыце пра кантакты з французскай контрвыведкай

Павел Дураў

Павел Дураў / @durov

Заснавальнік Telegram Павел Дураў на допыце ў Парыжы распавёў пра кантакты з французскай контрвыведкай. Такім чынам ён аспрэчваў прэтэнзіі ў адмове ад супрацоўніцтва з уладамі па тэме барацьбы са злачыннасцю. 

Як піша Liberation, падчас допыту Павел Дураў заявіў, што "адкрыў афіцыйны канал сувязі" з французскай контрвыведкай у рамках барацьбы з тэрарызмам.

Таксама прадпрымальнік нібыта падкрэсліваў, што абмен інфармацыяй па гэтым "канале сувязі" дапамог прадухіліць некалькі тэрактаў.

Дураў быў затрыманы пасля прызямлення ў Парыжы 24 жніўня. Пазней яму прад'явілі абвінавачванне па некалькіх артыкулах. Ён на волі, але не можа пакідаць тэрыторыю Францыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі