Два амапаўцы здалі іспыты на крапавы берэт, уручаў Карпянкоў
Два дні на тэрыторыі брыгады спецназу ўнутраных войскаў у Мінску і на палігоне Мінабароны праходзілі выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта. Як паведамляе прэс-служба МУС, з 80 прэтэндэнтаў выпрабаванні вытрымаў 21 чалавек. Сярод іх ёсць і два байцы АМАПу (колькі іх было ад пачатку, не паведамляецца). 13 чалавек прадстаўляюць в/ч 3214, па 2 — факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі і Зводны атрад хуткага рэагавання, па 1 — вайсковыя часткі з Магілёва і Баранавічаў.
Ва ўручэнні крапавых берэтаў удзельнічаў былы кіраўнік ГУБАЗіК, а цяпер камандуючы ўнутранымі войскамі, намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр Мікалай Карпянкоў.
АМАП і ўнутраныя войскі бралі актыўны ўдзел у падаўленні мірных пратэстаў у Беларусі летам-восенню 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.