Два беларускія хакеісты адмовіліся выступаць за юніёрскую зборную
Абодва яны гадаванцы наваполацкай хакейнай школы — гэта Вадзім Атрахімовіч і Уладзіслаў Ланавенка.
Ад 31 кастрычніка на базе цэнтра "Раўбічы" ідзе збор хакеістаў юніёрскай (да 18 гадоў) зборнай Беларусі па хакеі. Увесну 2014 года ў французскай Ніцы яна бузе змагацца за пуцёўку ў элітны дывізіён чэмпіянату свету.
Галоўны трэнер каманды Уладзімір Сініцын запрасіў нападнікаў Вадзіма Атрахімовіча (1996) з санкт-пецярбургскага "Форварда" і Уладзіслава Ланавенку (1996) з чарапавецкага "Алмаза". Як адзначае goals.by, 17-гадовыя хакеісты даслалі лісты, у якіх адмаўляюцца прадстаўляць Беларусь на міжнародным узроўні.
Фота — hq-wallpapers.ru