Два чалавекі загінулі на пажары ў Быхаўскім раёне
У Быхаўскім раёне на пажары загінулі два чалавекі, інфармуе прэс-служба МНС.
Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі 7 сакавіка ў 1:30. Гарэў прыватны жылы дом у вёсцы Ніканавічы Быхаўскага раёна.
На пажары загінулі 63-гадовы гаспадар-пенсіянер і 47-гадовая жанчына, якая была ў яго ў гасцях.
Агонь знішчыў дах, перакрыцце і маёмасць у доме, пашкодзіў сцены.
Прычына пажару высвятляецца.