Два чыгуначныя вагоны перакуліліся ў Нясвіжскім раёне (фота)

Інцыдэнт здарыўся на тэрыторыі ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, паведамленне пра яго выратавальнікі МНС атрымалі 2 студзеня ў 4.15.

Як паведамляе прэс-служба МНС, шэсць вагонаў са станцыі Гарадзея ішлі на камбінат. Калі цягнік заязджаў на тэрыторыю прадпрыемства, другі і трэці вагоны з боку лакаматыва перакуліліся.

Пацярпелых у выніку здарэння няма, вядуцца працы па ўздыманні вагонаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі