Два гады таму ў Брэсце быў смяротна паранены пратэстовец Генадзь Шутаў

Два гады таму ў Брэсце быў смяротна паранены пратэстовец Генадзь Шутаў

Два гады таму, 11 жніўня 2020-га, у Брэсце быў смяротна паранены пратэстовец Генадзь Шутаў. Вайсковец прастрэліў яму галаву. Праз 8 дзён мужчына памёр у вайсковым шпіталі ў Мінску.

У забойстве Шутава прызнаўся капітан Раман Гаўрылаў. Гэта адбылося на судзе па справе Аляксандра Кардзюкова — сябра Шутава, які ў той вечар быў побач з ім. Пазней за "замах на забойства" сілавіка Кардзюкоў быў асуджаны на 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Пасмяротна асудзілі і самога забітага пратэстоўца. У лютым 2021-га брэсцкі суд прызнаў яго... вінаватым у супраціве вайскоўцу "з ужываннем гвалту".

На знойдзеным @mediazona_by відэа з вулічнай камеры ёсць момант забойства Шутава. Ролік выклікае сумневы ў афіцыйнай версіі Следчага камітэта, згодна з якой пратэстовец і яго сябра з металічнымі трубамі напалі на сілавікоў і паспрабавалі адабраць у іх табельную зброю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі