Два гамельчукі пацярпелі ад успышкі газапаветранай сумесі

Два гамельчукі пацярпелі ад успышкі газапаветранай сумесі

17 ліпеня ў 16.00 гомельскім ратавальнікам паступіла інфармацыя пра выбух ёмістасці па вуліцы 30 год Кастрычніка, 13. Там размяшчаецца таварыства з абмежаванай адказнасцю "Экспедыцыйны атрад падводна-тэхнічных работ".

Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі пабачылі, што на агароджанай тэрыторыі прадпрыемства ёсць адкрытая пляцоўка. На ёй захоўваюцца 15 бочак У адной з іх (аб'ёмам 200 л) адбылася ўспышка газапаветранай сумесі з рэшткамі лёгказапальнай вадкасці. Праўда, пажару пасля выбуху не назіралася.

Пры ўспышцы атрымалі траўмы два работнікі прадпрыемства — 51-гадовы мужчына і 41-гадовы. Яны займаліся агнявымі работамі на адлегласці 4 метраў ад бочак. Брыгада хуткай шпіталізавала абодвух мужчын у медустановы. У старэйшага папярэдні дыягназ "ірваная рана жывата, ірваная рана ногі», у маладзейшага — "апёк левай нагі 1-2 ступені 5% цела".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі