Два хлопчыкі патанулі ў адным з аграгарадкоў Брэсцкай вобласці
Выхад на лёд можа быць небяспечным / ілюстрацыйнае фота Twitter
Два хлопчыкі 6 і 8 гадоў патанулі ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Браты гулялі на вуліцы, але ўвечары так і не вярнуліся дадому. Бабуля патэлефанавала ў міліцыю, заявіла аб знікненні ўнукаў, папрасіла дапамагчы знайсці.
"Дзяцей выявілі ў штучным вадаёме на суседнім участку без прыкмет жыцця", распавялі ў СК. Следчыя не выключаюць, што дзеці правяралі крэпасць лёду, апынуліся ў вадзе, а выбрацца ўжо не змаглі. Мясцовы райаддзел СК цяпер праводзіць праверку, высвятляе абставіны трагедыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.