Дваіх магілёўцаў, якія вярнуліся з Кітая, на ўсялякі выпадак шпіталізавалі

Дваіх магілёўцаў, якія вярнуліся з Кітая, на ўсялякі выпадак шпіталізавалі

Дваіх чалавек забралі на "хуткай" з магілёўскай паліклінікі №4 у сераду, 29 студзеня. Як паведаміў у сваім Пацыентаў забіралі "людзі ў касцюмах біяабароны".

Відавочца здарэння расказаў парталу TUT.by, што ў паліклініцы перакрывалі ўсе ўваходы і выхады, а людзей вынісілі на спецыяльных герметычных насілках. 
 
Прэс-сакратар Мінздароўя Юлія Барадун удакладніла, што магілёўцы адпачывалі на кітайскім востраве і прыехалі з тэмпературай, таму вырашылі падстрахавацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі