Дваіх студэнтаў, затрыманых за падтрымку калег, адлічылі з БДУ
Рэктарат Белдзяржуніверсітэта пастанавіў адлічыць дваіх студэнтаў — другакурсніцу Вольгу Вайтовіч і першакурсніка Савелія Дубовіка. Маладыя людзі навучаліся на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, паведамляе ТГ-канал "ФПМІ 97%".
Іх затрымалі 14 траўня падчас хапуна каля Дома правасуддзя, дзе ішоў суд па "справе студэнтаў".
"Гэта першыя палітычныя адлічэнні на нашым факультэце, як і ў самім БДУ. Нам вельмі шкада, што з найлепшай ВНУ краіны БДУ дзякуючы дзеянням адміністрацыі імкліва ператвараецца ў вартае жалю падабенства ўніверсітэта, у якім актыўна ўжываюцца палітычныя рэпрэсіі і з якім перастаюць супрацоўнічаць міжнародныя партнёры", — пішуць студэнты ФПМІ БДУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.