Двое п’яных дармаедаў прыйшлі на сустрэчу з пракурорам Мінска

У Кастрычніцкім раёне адбылося чарговае паседжанне савета грамадскага пункта аховы парадку. На гэтым паседжанні праваахоўнікі спрабавалі перавыхаваць алкаголікаў, дармаедаў і дэбашыраў. Як пішуць “Мінск-Навіны”, “дармаедаў” гэтым разам выхоўвалі “па-даросламу”. У прэзідыюме былі нават кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Анатоль Жукоўскі і пракурор Мінска Сяргей Хмарук.
 
Аднаго з прысутных праблемных грамадзян пачалі апытваць, ці працягвае ён спажываць алкаголь, на што мужчына адказаў: “А вы, таварыш пракурор, хіба не спажываеце?”. Гэтую рэпліку зала сустрэла апладысментамі. Нідзе не працоўны мінчанін працягваў разважаць пра значэнне тэрміну “алкагалізм”, але ў яго гэта цяжка атрымлівалася, бо язык заўважна заплятаўся.

У яго знайшоўся прыхільнік, які таксама быў нецвярозым. У выніку абодвух “дармаедаў” вывелі з залы і склалі на іх пратакол за спажыванне алкаголю ў грамадскім месцы.

Фота: Мінск-Навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі