Двух удзельнікаў нацысцкага руху ў Брэсце затрымалі за наркотыкі

Двух удзельнікаў нацысцкага руху ў Брэсце затрымалі за наркотыкі

У Брэсце супрацоўнікі шостага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС затрымалі двух непрацуючых маладых людзей за незаконнае захоўванне наркотыкаў. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення Аляксандр Лаўруковіч.

26- і 27-гадовы брастаўчане, як адзначаюць у міліцыі, з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі аднаго з незарэгістраваных моладзевых рухаў, якія прапагандуюць ідэі нацызму. Пры іх затрыманні, а таксама падчас ператрусаў дома аператыўнікі выявілі 24,3 г марыхуаны і 8,3 г гашышу.

На хлопцаў пачалі крымінальныя справы. Саміх іх узялі пад варту. Ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

Паведамляецца, што адзін з хлопцаў раней быў судзімы за хуліганства і крадзеж.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 29.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі