"Дынама-Мінск" патлумачыла, чаму адмовілася ад выступу гурта Brutto

"Дынама-Мінск" патлумачыла, чаму адмовілася ад выступу гурта Brutto

Маркетынгавая служба мінскага "Дынама" заяўляе, што зрабіла памылку, загадзя абвясціўшы пра выступ гурта Brutto. Пра гэта супрацоўнікі клуба Раман Стронгін і Арцём Васільеў распавялі падчас інтэрв'ю спартоваму выданню "Прессбол".

Нагадаем, што ў 2014 годзе клуб афіцыйна паведаміў, што яго хатняя сустрэча з "Медвешчаком" 29 лістапада пачнецца сэтам гурта Сяргея Міхалка Brutto. Але за пару дзён да матча выступ гурта быў нечакана адменены.

Цяпер у маркетынгавай службе кажуць, што дапусцілі памылку, абвясціўшы загадзя пра выступ артыстаў. "Яркі элемент шоў асобныя людзі і СМІ паспрабавалі выкарыстоўваць з мэтай дасягнення пэўных палітычных мэтаў. "Дынама" ж не жадае ўдзельнічаць у гульнях палітыкаў, незалежна ад таго, да якога лагера яны належаць", — патлумачыў Васільеў пазіцыю клуба.

Лідар гурта Brutto Сяргей Міхалок вядомы сваімі рэзкімі палітычнымі заявамі. Ён адназначна падтрымаў Еўрамайдан ва Украіне, а таксама крытыкаваў палітычныя ўлады Беларусі і Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі