Дырэктар РІКВ: правядзенне ЦТ у дыстанцыйным рэжыме не прадугледжанае

Дырэктар РІКВ: правядзенне ЦТ у дыстанцыйным рэжыме не прадугледжанае

Для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні сёлета запісалася ўжо больш за 30 тысяч абітурыентаў, паведамляе тэлеканал СТБ. 

Рэгістрацыя пачалася 2 траўня і працягнецца да 1 чэрвеня. Само ЦТ пачнецца 25 чэрвеня. Сёлетнім новаўвядзеннем стане тое, што два прадметы — рускую мову і матэматыку — на ЦТ падзеляць на два дні. 

З 19 траўня абітурыенты могуць праверыць свае веды на трэцім этапе рэпетыцыйнага тэставання анлайн. Для гэтага трэба зарэгістравацца на сайце Рэспубліканскага інстытуа кантроля ведаў (РІКВ). Але на само ЦТ з'явіцца ў пункт правядзеццня абітурыент мусіць абавязкова.

"Правядзенне ЦТ не прадугледжвае нейкага дыстанцыйнага рэжыму, бо гэта ўсё ж такі вельмі значны іспыт. Трэба быць упэўненым, што абітурыент сапраўды паказвае свае веды. Пакуль мы не маем такой магчымасці. Дзе б мы ні планавалі правесці экзамен, усюды мяркуецца яўка абітурыента і кантроль за правядзеннем", — тлумачыць дырэктар РІКВ Юрый Міксюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі