Дырэктара аднаго з турэмных прадпрыемстваў арыштавалі за атрыманне хабару

Як паведамляе interfax.by, яго ўзялі пад варту. Паводле звестак следства, падпалкоўнік унутранай службы падпісаў кантракт на пастаўку прадукцыі вытворчасці на адрас замежнага прадпрыемства і арганізаваў яго выкананне. За гэта дырэктар прадпрыемства атрымаў ад кіраўніка камерцыйнай структуры грошы ў асабліва буйным памеры.



Паведамляецца, што Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта разам з МУС вядзе расследаванне.



Фота — vazhno.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі