Дырэктару "Барысаўдрэва" Уладзіміру Мальцаву зменяць абвінавачанне

Абвінавачанне зменяць дырэктару "Барысаўдрэва" Уладзіміру Мальцаву. Пра гэта заявіў прадстаўнік пракуратуры ў Мінскім абласным судзе, дзе праходзіць гучны працэс. У сувязі з гэтым абвешчаны перапынак да 8 снежня.

Як адзначае Радыё Свабода, назіральнікі адзначаюць, што гэта відавочная змена сцэнару працэсу, на які разлічвала пракуратура. У той жа час яны не бяруцца прадказваць, гэта дрэнна ці добра для абвінавачанага.

Нагадаем, Уладзіміра Мальцава пачалі судзіць у верасні 2014-га. Яго падазраюць ва ўчыненні шкоды прадпрыемству ў вялікім памеры і ў зрыве дзяржаўнай праграмы мадэрнізацыі. Мальцаў гэтага не прызнае. Падчас працэсу высветлілася, што, паводле дакументаў, ён дагэтуль лічыцца дырэктарам "Барысаўдрэва".

Як паведамляла Еўрарадыё, усё пачалося 8 лістапада 2013 года, калі Аляксандр Лукашэнка наведваў прадпрыемства і быў абураны сарванымі тэмпамі мадэрнізацыі. Пачалося расследаванне. Уладзімір Мальцаў быў узяты пад варту ў сакавіку сёлета.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі