Дыскрымінацыя моладзі: ці "перагарнулі старонку" беларускія студэнты?
Беларускія студэнты масава ўдзельнічалі ў пратэстах — і масава пацярпелі ад рэпрэсій. Сотні прайшлі праз ізалятары, дзясяткі — праз крымінальныя справы. Па стане на 12 лістапада 2021-га (год ад першых затрыманняў па "справе студэнтаў") было зафіксавана 492 выпадкі затрымання студэнтаў і студэнтак і 529 выпадкаў ціску з боку адміністрацый ВНУ. 296 з іх скончыліся адлічэннем. Гэта ўсё справакавала студэнцкую эміграцыю з краіны.
439 палітвязняў маюць дату нараджэння пасля 1 студзеня 1986 года. То-бок з’яўляюцца маладымі людзьмі. Як на гэты беспрэцэдэнтны наступ на правы беларускай моладзі рэагуюць у свеце? Як на сітуацыю спрабуюць уплываць прадстаўнікі няўрадавых арганізацый — і што яны ўвогуле могуць зрабіць? Ці ўплываюць рэпрэсіі на месцы беларускіх ВНУ ў сусветных рэйтынгах?
Абмяркоўваем гэтыя і іншыя пытанні з міжнародным сакратаром "РАДА" Лявонам Марозавым і сакратаркай па знешніх сувязях ЗБС Дар'яй Рублеўскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.