Дызайнер размясціў аўтазакі на шэдэўрах сусветнага жывапісу
Дызайнер Максім Осіпаў стварыў серыю калажаў з шэдэўрамі сусветнага жывапісу і аўтазакамі. Гэтыя транспартныя сродкі надзвычай арганічна ўпісаліся ў кампазіцыю палотнаў, як быццам заўсёды там былі.
На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Максім напісаў, што ідэя навеяная апошнімі наведваннямі масавых гарадскіх мерапрыемстваў.