Дызайнер змясціў усю гісторыю Беларусі на адзін плакат
Аўтары онлайн-праекта "Мапа старадаўняй Беларусі" стварылі плакат, на якім памясцілася ўся гісторыя нашай краіны: ад заснавання Полацка ў 862 годзе да Нобелеўскай прэміі, якую Святлана Алексіевіч атрымала ў 2015-м.
Паглядзець плакат можна на сайце poster.letapis.by.
"Нам вельмі хацелася зрабіць рэч, якой прыемна валодаць, і якую не сорамна дарыць сябрам. Стылёвы прынт з глыбокім сэнсам і здаровым гонарам", — тлумачыць ідэю плаката дызайнер Аляксей Чаранкевіч.
Плакат каштуе 29 рублёў. Набыць яго можна ў краме LSTR.
"Плакат задае тон усяму пакою. Выкшталцонае ўпрыгожванне для дома, офіса ці кафэ. Карысны дадатак для дзіцячага пакою ці школьнага класа, — хваляць сваю працу стваральнікі календара. — Надрукаваны афсетным спосабам на якаснай паперы фармата А1 — 594 × 841 мм. Прадаецца ў тубусе: можна бесперашкодна перасылаць поштай".