Дзе патусіць на выхадных 23-25 жніўня, раіць Уладзімір Максімкаў

Уладзімір Максімкаў — часты госць “тусовак для сваіх”, прычым незалежна ад таго, збіраюцца там прадстаўнікі эстрады ці андэграўнда. Ён заўсёды збірае вакол сябе самых прыгожых дзяўчат вечарыны і ў выніку становіцца несцэнічным цэнтрам імпрэзы.

Нягледзячы на сталае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі беларускай поп-сцэны, Уладзімір Максімкаў прызнаецца, што любіць зусім іншую музыку. Канцэртныя прапановы на выхадныя 23-25 жніўня — яскравае таму пацвярджэнне.

Раіць схадзіць

Не раіць

Канцэрты

“Вольнае паветра”

24 жніўня, субота:

Хутар “Шаблі”

(валожынскі раён, вёска Малое Запруддзе)

Пачатак: 15:00

Квіткі: 160-200 тыс.

Даведкі: (29)1408000

Крамбамбуля

25 жніўня, нядзеля:

Музейны комплекс “Дудуткі”

Фестываль “Млын” (свята трох спасаў, нацыянальныя стравы, гурт “Крамбамбуля)

Час: 10.00-18:00

Квіткі: 40-70 тыс.

Даведкі: (29)6035250, (29)6025250,(29)3038646

Тэатры

"Фигаро.tut"

22, 29 жніўня

Сучасны мастацкі тэатр

Пачатак: 19:00

Квіткі: 65-110 тыс.

Даведкі: (17)2271810, (29)6773639

Выставы

"Мінск на старых паштоўках"

Музей гісторыі горада Мінска

(вул. Рэвалюцыйная, 10)

Працуе: 11:00-19:00

Даведкі: (17)3212430, (17)3212438

“Безумоўна, трэба ехаць на фестываль “Вольнае паветра” на хутары “Шаблі”. І месца легендарнае, і публіка збіраецца для мяне вельмі блізкая душэўна, і музыка выдатная, бо этна-музыка для мяне хіба не на першым месцы ў падабанні стаіць. Ну, і натуральна трэба ехаць на канцэрт “Крамбамбулі” ў “Дудутках” у нядзелю. Абсалютна шчыра лічу “Крамбамбулю” лепшы беларускім музычным праектам, без ніякіх агаворак. Гэта сапраўды цікавы, крэатыўны, арыгінальны і па-сапраўднаму нацыянальны праект”.

Уладзімір Максімкаў прызнаецца, што вельмі любіць тэатры. Праўда, на яго думку ў Беларусі яны засталіся “на мяжы мінулага стагоддзя”. Менавіта пэўная кансерватыўнасць выканання не прываблівае сучасную публіку. Таму на сам week-end у афішы пастановак не знайшлося. За тое вечар чацвярга Уладзімір настойліва раіць правесці ў “Сучасным мастацкім тэатры”.

“Будзе спектакль па п’есе П’ера дэ Бамаршэ Вар’яцкі дзень ці жаніцьба Фігаро”. Гэта сапраўды весела, дасціпна і нічога агульнага з амшалым кансерватыўным тэатрам. Магчыма, я крыху суб’ектыўны, бо сябрую з рэжысёрам пастаноўкі Сяргеем Кавальчыкам… Але “СМТ” мне ў прынцыпе падабаецца сваім падыходам, гэта даволі гнуткі тэатр, які знаходзіць шмат цікавых рашэнняў”.

Яшчэ адна доўгатэрміновая тэатральная парада ад Уладзіміра Максімкава — пастаноўка “Пані каханку” таксама рэжысёра Сяргея Кавальчыка, толькі ў Рускім тэатры.

“Таксама вельмі нацыянальны спектакль. Хоць і не гістарычны, бо дастаткова свабодная інтэрпрэтацыя падзеяў, але пасля прагляду я адчуваю пэўны гонар за краіну”.

Кінатэатры тэлевізійны прадзюсер не наведвае. Прагляд фільмаў для яго даволі інтымны працэс. Шолах папераў, храбусценне чыпсаў раздражняе. Таму лепшы выхад: вялікі экран, добры гук і поўная адзінота.

“Выбітны варыянт — Музей гісторыі горада Мінска і “Мінск на старых паштоўках”, — пераходзіць да выставаў Уладзімір Максімкаў. — Для мяне тут усё сышлося. Натуральна, цікаўлюся і гісторыяй Мінска, і да фатаграфіі стаўлюся трапятліва, хоць не лічу сябе фатографам, але вельмі люблю гэту справу. Таму атмасфера старога Мінска, перададзеная гістарычнымі здымкамі — гэта цудоўнае відовішча”.

На развітанне секс-сімвал Уладзімір Максімкаў прызнаецца, што не разумее клубных вечарынак. Яму там нецікава і сумна, таму гэтую частку афішы заўсёды прагортвае. “Ды і навошта яны патрэбныя!?” — дадае Уладзімір. Маўляў, чатырох вышэйзгаданых імпрэзаў, калі атрымаецца наведаць іх усе, і так хопіць, каб бліжэйшы week-end быў незабыўным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі