Дзе патусіць на выхадных 24-26 траўня, раіць Раман Арлоў
Лідар гурта “У нескладовае” прапануе “тутэйшы” культурны адпачынак на бліжэйшы week-end.
Лідар гурта “У нескладовае” Раман Арлоў абураны адсутнасцю уласна беларускіх мерапрыемстваў, якія б ідэнтыфікавалі нас, як краіну. На думку Рамана, калі ўжо нас саміх не цікавіць уласная культура, то варта было б падумаць пра неверагодную колькасць турыстаў з Расіі, якіх мы назіраем з пачатка месяца. Музыка пераконвае, што расіянам цікава і хочацца пабачыць і пачуць гурты кшталту “Стары Ольса”, сутыкнуцца з беларускай мовай, а гэтага, на жаль, ні раней ні ў бліжэйшыя выходныя не прапануюць.
Тым не менш, Раман складае спіс мерапрыемстваў, куды раіў бы схадзіць і, калі хопіць часу, сходзіць сам:
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
“Вялікі Гэтсбі” |
24 траўня, пятніца: Аўрора: 20:30 Беларусь: 14:50, 18:00 Бярэсце: 14:45, 17:45, 20:45 Палац Рэспублікі: 21:30 Мір: 15:10, 20:50 25 траўня, субота: Аўрора: 20:30 Беларусь: 18:00 Бярэсце: 14:45, 17:45, 20:45 Палац Рэспублікі: 10:00, 15:30, 18:30 Мір: 20:50 26 траўня, нядзеля Аўрора: 20:30 Беларусь: 18:00 Бярэсце: 14:45, 17:45, 20:45 Палац Рэспублікі: 15:30, 18:30 Мір: 20:50 |
Усе астатнія |
Канцэрты |
"Фестываль вулічных артыстаў" |
25 траўня, субота: Музейны комплекс "Дудуткі" Пачатак: 12:00 Даведкі: (29)6035250, 6025250, 3038646 |
The Australian Pink Floyd Show ― Раман у яго не верыць! 25 траўня, субота: Палац Спорту Пачатак: 19.00 Квіткі: 340тыс. – 1млн.210тыс. Даведкі: (29)1996066, (17)2806840 |
Дабрачыннае мерапрыемства "Розныя дзеці – роўныя магчымасці" |
25 траўня, субота: вул. Карла Маркса Пачатак: 13.00 |
||
Выставы |
Экспартны варыянт. Беларуская літаратура ў замежных перакладах |
Кнігарня ''ЛогвінаЎ'' (пр. Незалежнасці, 37/А) Даведкі: (17)2845399, (17)2863168 |
|
Тэатры |
"Паўлінка" |
24 траўня, пятніца Тэатр імя Янкі Купалы (на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў, пр-т Незалежнасці, 25) Пачатак: 19:00 Квіткі 70-130 тыс. Даведкі: 3278454, 3271717 |
|
"Не мой" |
25 траўня, субота: Тэатр імя Янкі Купалы (на сцэне Цэнтральнага дома афiцэраў, вул. Чырвонаармейская, 3) Пачатак: 19:00 Квіткі: 27-45 тыс Даведкі: 3278454, 3271717 |
||
"Комедия" |
25 траўня, пятніца Клуб ім. Дзяржынскага (вул. Камсамольская, 30) Пачатак: 19:00 Квіткі: 30-90 тыс Даведкі: (29)5059121, (44)7792313 |
||
"Местачковае кабарэ" |
26 траўня, нядзеля Тэатр імя Янкі Купалы (на сцэне Цэнтральнага дома афіцэраў, вул. Чырвонаармейская, 3) Пачатак: 19:00 Квіткі: 37-80 тыс. Даведкі: 3278454, 3271717 |
“Маю ўвагу прыцягнуў “Фестываль вулічных артыстаў” у “Дудутках”, ― музыка пачынае з канцэртаў. ― Я не да канца разумею, што гэта, але з назвы ўжо вынікае фармат мерапрыемства. У маім хіт-парадзе на выходныя гэты канцэрт ― №1. Я не веру ў аўстралійскае шоў Pink Floyd, таму больш ніякіх канцэртаў парэкамендаваць не магу… калі толькі хтосьці не з’яўляешся прыхільнікам Tiamat”.
З клубнымі вечарынамі ўсё яшчэ горш, ці, як кажа Раман: “Убога! Лепш скарыстацца пешаходнасцю вуліцы Карла Маркса!”. А яшчэ лепш, на думку лідара “У нескладовае”, на ўсе выходныя з’ехаць на прыроду, пажадана на Блакітныя ці Браслаўскія азёры. Там ні ад каго апроч вас саміх адпачынак залежаць не будзе. Ну, а калі не атрымліваецца і вы застаяцеся ў горадзе, то ёсць і класічная сталічная культурная праграма.
“У клубе Дзяржынскага ў пятніцу паказваюць спектакль “Камедыя” ― гэта 100% варыянт правесці вечар. Таксама ў гэты ж дзень у “Купалаўскім тэатры” ідзе “Паўлінка”, яе я таксама вельмі раю! Суботні спектакль у “Купалаўскім” таксама можна рэкамендаваць! Пастаноўка паводле Адама Міцкевіча “Не мой”, на яе розныя водгукі, але я б схадзіў паглядзеў. Ну, і нядзельны спектакль “Кабарэ” я б таксама паглядзеў. Іншыя тэатры я не буду раіць, бо думаю, што вялікая руская культура і без мяне выжыве!)”.
З кінатэатральнай афішай таксама “ўсё вельмі ўбога”, але адзін варты ўвагі фільм ёсць: “Вялікі Гэтсбі”. З іншых прапанаваных фільмаў яго выдзяляе хоць бы нядрэнны філасофскі мэсдж у сюжэце. Нічога падобнага музыка не здолеў заўважыць у “Фарсажы 6” ці “Кідку кобры”. Ну, і плюс гэта напалову мюзікл, у якім здымаецца Леанарда Ды Капрыё ― адзін з лепшых сучасных галівудскіх драматычных акцёраў для Арлова.
“Па праўдзе, вока не зачапілася ні за адну выставу! Звычайна я хаджу на выставы, але гэтым разам… Калі б я ўбачыў нешта сярэднявечнае, напрыклад, “Халодная зброя часоў Вялікага княства літоўскага”, то я абавязкова пайшоў бы і параіў, але… Адзінае, што можа быць у фармаце выставы ― у кнігарні “ЛогвінаЎ” выстаўленая беларуская літаратура ў перакладзе на замежныя мовы, так званы экспартны варыянт. На гэта, можа, і схадзіў бы”.
Сваю катэгарычнасць Раман губляе, калі надыходзіць час дзяліцца абсалютна не вартымі ўвагі мерапрыемствамі. Тут музыка дазваляе кожнаму кіравацца сваім уласным густам і рабіць антырэкламу адмаўляецца. Маўляў, “навешваць ярлыкі не маю жадання, а тое, што хацеў рэкамендаваць, ужо агучыў”.
Дарэчы, на будучае Раман прапануе пазначыць сабе 16 чэрвеня, бо на гэты дзень прызначаны чарговы “Музычны вечар у Мірскім замку”, дзе выступіць “У нескладовае” разам з расійскім гуртом “Братья Грим”.
Фота: labadzenka.by, budzma.org