Дзе патусіць на выхадных 3-5 траўня, раіць Уладзімір Пугач

Вакаліст і лідар гурта J:Mopc ды праекту “НафтаУладзімір Пугач у студыю “Еўрарадыё” прыязджае з летнім настроем: у кашулі з кароткім рукавом і вялікай раздрукоўкай мерапрыемстваў на бліжэйшыя выходныя пад пахай. З парога ён кажа, што з такім надвор’ем лепш за ўсё паехаць за горад на прыроду. Але, калі не атрымліваецца, то паміж выбіваннем дываноў і праннем вопраткі можна ўсё ж скарыстацца і “монплезірамі” гарадской цывілізацыі.

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

Жалезны чалавек-3

3 траўня, пятніца:

Аўрора: 12:10, 15:00, 17:50, 20:40

Беларусь: 15:30, 18:20, 21:10

Бярэсце: 15:30, 18:15, 21:00

Палац Рэспублікі (3D-кіназал): 15:30, 18:30, 21:30

Дом Кіно: 13:00, 15:40, 18:20, 21:00

Кіеў: 12:50, 15:30, 18:10, 20:50

Мір: 15:30, 18:20, 21:10

Масква:        13:20, 16:00, 18:40, 21:20

Кастрычнік: 12:50, 15:40, 18:30, 21:20

Піянер:        10:00, 18:00, 20:30

Перамога: 18:40, 21:20

Салют: 15:40, 18:30, 21:20

Цэнтральны: 15:40, 18:20, 21:00

4-5 траўня:

Беларусь: 10:00, 12:40, 15:30, 18:20, 21:10

Бярэсце: 10:00, 12:45, 15:30, 18:15, 21:00

Палац Рэспублікі (3D-кіназал): 10:00 12:30 15:30 18:30 21:30

Дом Кіно: 13:00, 15:40, 18:20, 21:00

Кіеў: 12:50, 15:30, 18:10, 20:50

Мір: 15:30, 18:20, 21:10

Масква:        10:50, 13:20, 16:00, 18:40, 21:20

Кастрычнік: 10:00, 12:50, 15:40, 18:30, 21:20

Піянер:        13:00, 15:30, 18:00, 20:30

Перамога:   18:40, 21:20

Салют: 12:50, 15:40, 18:30, 21:20

Цэнтральны: 13:00, 15:40, 18:20, 21:00

“Рыф”:

3 траўня, пятніца:

Аўрора:       10:30

Беларусь: 13:30

Бярэсце: 15:00

Кіеў: 11:00

Мір: 11:30, 13:30

Піянер: 12:30

Салют: 14:00

Цэнтральны: 12:00, 13:50

4-5 траўня:

Аўрора: 10:30

Беларусь: 10:30

Бярэсце: 15:00

Кіеў: 11:00

Мір: 11:30, 13:30

Піянер:        10:40

Салют: 11:00

Цэнтральны: 11:20

Легенда №17

3 траўня, пятніца:

Беларусь: 15:45, 18:30, 21:15

Перамога: 13:10, 15:50

4-5 траўня:

Беларусь: 13:00, 15:45, 18:30, 21:15

Перамога: 13:10, 15:50

“Вельмі страшнае кіно 5”

3 траўня, пятніца:

Аўрора:       17:30, 21:30

Беларусь: 19:30

Мір: 17:00, 21:30

4-5 траўня:

Аўрора: 17:30, 21:30

Беларусь: 19:30

Мір: 17:00, 21:30

Ку! Кин-дза-дза                       

                       

3 траўня, пятніца:

Беларусь: 16:40, 18:50, 21:00

4-5 траўня:

Беларусь: 14:20, 16:40, 18:50, 21:00  

Канцэрт

"Нервы" (Украіна)

4 траўня, субота:

Клуб Re:Public

Пачатак: 19:00

Квіткі: 180 – 250 тыс.

Даведкі: (29)589 05 15

Punxnotdeadypa Festival

Клуб “Цэнтр”

Даведкі: (25)9452996, (29)3300075

Emmure і Chelsea Grin (ЗША)                       

5 траўня, нядзеля:

Клуб Re:Public:

Пачатак 18:00

Квіткі: 300-350 тыс.

Даведкі: (29)5703859, (44)7530618,

(29)6505562.

Розныя музычныя і творчыя вечары ў “Тусэ”, “Cuba Libre”, бары “Валерыя” і іншых.

Выставы

Аўтограф. Твой след у гісторыі!

Дом-музей I з’езду РСДРП:

(пр. Незалежнасці, 31 /А)

Даведкі: (17)2906847

Біяразнастайнасць: захаванне, устойлівае выкарыстанне і развіццё

Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка:

(пр. Пераможцаў, 7)

Даведкі: (17)3062074

Тэатры

Сродак Макропуласа

3 траўня, пятнца:

Тэатр –студыя кінаакцёра:

(пр. Пераможцаў, 13)

Пачатак: 19:00

Даведкі: (29)1310745, (17)3800145, (17)2030871

Пачынаем з кінатэатраў і мультфільма “Ку! Кин-дза-дза!”. Музыку вельмі падабаецца арыгінальны фільм Георгія Данэлія, а тое, што над анімацыйнай стужкай працаваў ён жа, ставіць мульціку пазнаку “неабходна паглядзець”.

“У 1987 годзе, калі фільм з’явіўся, крытыкі яго не прызналі. Але пра тых крытыкаў ужо ніхто не памятае, у адрозненне ад самой стужкі, ― разважае Уладзімір. ― Увогуле, “Кин-дза-дза!” па эстэтыцы нагадвае фільмы Стэнлі Кубрыка кшталту “Касмічная Адысея 2001 года”. Толькі ён бліжэйшы для нас па культурных аспектах”.

Вельмі страшнае кіно — 5” музыку не зацікавіла па двух прычынах. Па-першае, гэта “дрэнны фільм” і на яго не варта хадзіць нікому, па-другое, старажытная ўральская прымаўка кажа, што з 5-й серыі серыялы не глядзяць! Фільм “Рыф” напаткаў той жа лёс, толькі прычынай сталі прозвішчы рэжысёраў. Маўляў, калі ў рэжысёраў такія “складаныя імёны”, як Дзіпе ды Тадонг Пак, то заўсёды існуе верагоднасць нарвацца на нейкае мудрагельства ці лухта.

Жалезны чалавек - 3” натуральна так! Лепшы атракцыён лета! ― з усмешкай працягвае музыка. ― Я проста вельмі люблю Даўні-малодшага, мне ён як чалавек падабаецца. Некалі ён трапіў у вялікае кіно з фільмам “Чарлі Чаплін”, афігеў ад славы і на гадоў дзесяць, як Мікі Рурк ударыўся ў бухло, наркату і іншае. А потым, як Мюнхгаўзэн, за валасы сябе адтуль выцягнуў. У яго на твары пячатка чалавека, які пражыў складанае жыццё. Дзе б ён не здымаўся, нават у такіх “тупых” атракцыёнах, як “Жалезны чалавек”, усё роўна на яго весела паглядзець”.

На канцэрты Уладзімір Пугач хадзіць не любіць, “гэта, як кілеру прапанаваць схадзіць у цір”. Таму варыянт музычнага адпачынку лідар J:Mopc разглядае толькі, “калі няма квіткоў у кіно, ці хацелася б пабываць на іх канцэрце, а больш магчымасцяў, можа, і не падвярнуцца”. Асобна Уладзімір адзначыў розныя музычныя і творчыя вечары ў “Тусэ”, “Cuba Libre”, бары “Валерыя” і іншых. Маўляў, прыйдзеш, а там цыганскі хіп-хоп, ці што-небудзь падобнае… Тым больш, будзе ў пятніцу адмысловы “Фестываль хіп-хопу”.

“Re:Public, украінскі гурт “Нервы”. Так атрымалася, што з імі я даўно знаёмы. Скажу, што гэта не прадзюсарскі праект, яны ўсё робяць самастойна, жывуць разам у адной кватэры, там рэпетуюць… Гэта такі моладзевы тру-гурт. Падабаецца ці не ― іншае пытанне, але схадзіць раю. І тэксты ў іх прыкольныя, і вельмі шмат нерва ў іх музыцы, вельмі яна шчырая, карацей. Далей у нас “Пунк… сот... тэд... фестываль” ― у клубе “Цэнтр”. Напісана “фестываль” а перад гэтым нейкі тайнапіс узяты ў двукоссе. Людзі зрабілі ўсё магчымае, каб да іх ніхто не прыйшоў”.

Для аматараў цяжкой музыкі Уладзімір адзначыў выступ амерыканскіх гуртоў "Emmure" (металкор) і "Chelsea Grin" (дэт кор) ў Rе:Public. На выставы музыка любіць хадзіць у будні, прычым, глядзіць пераважна нейкія нестандартныя рэчы. На выставы сучасных мастакоў ходзіць рэдка і папярэдне паглядзеўшы іх рэпрадукцыі ў інтэрнэце, бо імёнаў пераважна не ведае. 

“Ёсць прыкольная інтэрактыўная выстава “Аўтограф. Твой след у гісторыі”. Калі я правільна зразумеў, то туды можна прыйсці і пакінуць свой аўтограф, і яго возьмуць незалежна ні ад чаго. Так што для людзей з запаленым эга ― выдатная тэрапія. Пайшоў бы на выставу “Біяразнастайнасць: захаванне, устойлівае выкарыстанне і развіццё”. У мяне не да канца не раздрукавалася, і незразумела пра што выстава, а таму інтрыга захоўваецца, можна пайсці паглядзець, што ж гэта такое”.

Калі даходзіць чарга тэатраў, лідар J:Mopc адразу прызнаецца, што пайшоў бы на ўсе дзіцячыя спектаклі без выключэння. А з сур’ёзных пастановак наведаў бы “Сродак Макропуласа” ў тэатры-студыі кінаакцёра.

“Даводзілася мне неяк чытаць гэты твор вядомага чэшскага пісьменніка Карэла Чапэка, вельмі прыкольна. Я бы паглядзеў гэтую пастаноўку. Увогуле Чапэк мне падабаецца, для мяне ён такі еўрапейскі Курт Ванегут. Таму я і сам пайшоў бы, і сяброў узяў і параіў бы ўсім астатнім. А яшчэ схадзіў бы на “Людзей на балоце”, таксама падабаецца гэты твор, і на яго пастаноўку пакуль не хадзіў”.

На развітанне Уладзімір зноў жа нагадвае, што цяпер лепш за ўсё адпачываць на прыродзе, у паходзе, на байдарках, а розныя забавы ў межах горада пакінуць на больш халодную пару года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі