Дзе патусіць на выхадных 28-30 чэрвеня, раіць Яўген Ліпковіч
Непрымірымы блогер складае графік адукацыйна-забаўляльных мерапрыемстваў на бліжэйшы week-end.
Яўгена Ліпковіча нельга назваць дамаседам. Ён заўсёды наведвае культурныя падзеі, якія яго чымсьці зацікавяць. Але тусоўшчыкам ён сябе не лічыць, бо на яго думку “тусоўшчык — гэта чалавек, які пастаянна ходзіць на мерапрыемствы паказаць свой паўлінаў хвост з мэтай выканаць пэўныя гарманальныя функцыі”.
Прагляд афішы на бліжэйшы week-end выклікае ў блогера адназначную рэакцыю: уцякаць з горада!
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
“О, счастливчик!” |
30 чэрвеня, нядзеля: Ракета: 18:00 |
Больш нікуды! Лепш ехаць у лес, у Літву, у Польшчу, нарэшце, ва Украіну… вас жа чакаюць шашлыкі!) |
Канцэрты |
“Джазавыя суботы каля Ратушы” |
29 чэрвеня, субота: Плошча Свабоды ў Мінску: Выступаюць: Jaak Lutsoja group (Эстонія) Kekko Fornarelli, Roberto Cherillo (Італія) Konstantin Goryachi Trio (Беларусь) Пачатак: 20:00 Даведкі: (29)3518760 |
|
Выставы |
“Піянерская вытрымка” |
28-30 чэрвеня: Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (Мінск, праспект Незалежнасці, 37А) Працуе: 12:00 – 22:00 Даведкі: (17)2863168 |
“Бяжыце з гораду, ёлкі-палкі! У лес, у Літву, у Польшчу нарэшце, ва Украіну… што вы тут робіце сярод гарачага асфальту? Вас жа чакаюць шашлыкі! — усміхаецца Ліпковіч. — Усе афішы на выходныя, якія я праглядзеў, валяць тону жахлівага суму. Няма нічога такога, што б прымусіла мяне адарвацца ад справаў, кінуць лецішча і прыехаць паглядзець. І нават няма чаго-небудзь такога, што рэзка раздражняе! Гэта ўсё проста сумна, традыцыйна сумна. Вось няма чаго глядзець па тэлевізары — традыцыйна няма чаго глядзець па тэлевізары. Таму я яго ўжо некалькі гадоў традыцыйна не гляджу, прычым, не праз нейкія ідэалагічныя меркаванні. Проста яны нічога новага мне сказаць не могуць”.
Нават вялікі фестываль “ПІКНІК.BY”, які будзе акурат за горадам у комплексе “Комарово village”, Ліпковіча не натхняе. Адзінае, што сапраўды можа выцягнуць блогера з “шашлычнага” адпачынку… джаз.
“Джазавыя вечары каля Ратушы — гэта выдатна. Вельмі добра, што яны адбываюцца, — без звычайнага сарказму кажа Яўген. — Трэба сказаць дзякуй арганізатарам ды спонсарам за тое, што яны робяць гэтае цудоўнае мерапрыемства”.
Раней Яўген Ліпковіч быў сапраўдным аматарам тэатру і не прапускаў ніводнай прэм’еры. Але цяпер паход у тэатр — хутчэй, выключэнне.
“Паступова ў нас усё апусцілася да ўзроўню “ніжэй за плінтус”, як у нас кажуць, — абураецца блогер. — Шчыра кажучы, няма што глядзець! Магчыма, і прэса піша пра тэатры так дрэнна, што ў мяне не ўзнікае ніякай актыўнай зацікаўленасці… Не ведаю, мне не цікава”.
Сучасны кінематограф таксама застаўся без увагі. Яўген яшчэ не паспеў паглядзець фільмы, якія ідуць у сталічных кінатэатрах, а таму і параіць нічога не здольны. Але абяцае, што калі яны з’явяцца ў інтэрнэце, то абавязкова паглядзіць ды падзеліцца ўражаннямі. Адзіная стужка, якую Ліпковіч раіць паглядзець усім, асабліва маладзейшым — “О! Счасливчик”, бо гэты фільм “зрабіў” цэлае пакаленне.
“Яго паказвалі ў 1973-74 гадах у былым Савецкім Саюзе і яго глядзелі ўсе, — узгадвае Яўген Ліпковіч. — То бок, яго глядзела моладзь, якая потым стала кіраваць Савецкім Саюзам, і якая ў выніку давяла гэтую справу да Белавежскай пушчы. Гэта сатыра на брытанскае грамадства, у якой шмат паралеляў. Да таго ж, у фільме выдатная музыка, там гучыць гурт Animals. Магчыма, менавіта з-за гэтага ён так і пайшоў у нас. Апроч таго, там здымаецца выдатны акцёр Малькам МакДаўэл, які здымаўся ў праслаўленай стужцы Цінта Браса “Калігула”. Гэта пра рымскага імператара, які нават свайго каня зрабіў сенатарам. Там шмат паралеляў з намі. Таму шчыра раю ўсім вырвацца ў кінатэатр “Ракета” і паглядзець”.
На развітанне Яўген Ліпковіч параіў наведаць “Галерэю “Ў”, дзе апошнія дні праходзіць выстава “Піянерская вытрымка”.
“Яна мне падалася ў пэўным сэнсе цікавай. Калі я там быў, гэта была не проста выстава, а амаль дыскусійны клуб. Але ўсё астатнее, што прапаноўваюць менавіта цяпер ў гэтыя выходныя — мне не цікава!”.
А таму паўтарым словы вядомага блогера: уцякайце з гораду, вас жа чакаюць шашлыкі!
Фота: gazetaby.com, n-europe.eu