Дзе патусіць на выхадных 9-11 траўня, раіць Андрусь Такінданг

Беларускі мастак, музыка гурта Harotnica і лідар гурта Recha Андрусь Такінданг ходзіць па розных імпрэзах рэгулярна. “Такая спецыфіка дзейнасці,” — смяецца музыка. Пры гэтым, часта здараецца, што на “чужыя”, але вельмі пажаданыя мерапрыемствы, проста не хапае часу. Напрыклад, усе выхадныя 9-11 траўня Андрусь будзе працаваць над каверам на песню “Радыё Свабода” гурта Ulis. Справа ў тым, што гурту Recha прапанавалі паўдзельнічаць у адмысловым конкурсе, а трэміны падціскаюць. 

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

 

На канцэрты кавер-бэндаў сам не пойдзе, а вам пакідае магчымасць выбіраць самастойна.

Канцэрты

Фестываль “Салаўё”

10 траўня, субота:

Хутар “Вайцюшкі”

(Наваградскі раён, 170 км ад Мінска)

Напрыканцы адбудзецца канцэрт Змітра Вайцюшкевіча на вершы Рыгора Барадуліна

Пачтак: 17:00

Квіткі: 100 тыс.

Даведкі: (29)3094979

"НагУаль"

10 траўня, субота:

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

(пр. Незалежнасці, 47)

Канцэрт у межах выставы "Avant-gARTe: ад квадрата да аб'екта"

Пачатак: 18:00

Квіткі: 50 тыс.

"Джазавыя вечары"

10 траўня, субота:

Плошча каля Палаца спорту

Выступаюць: трыа Хенінга Стывертса (Германія), "Танін Джаз" (Беларусь), Deniss Pashkevich трыа (Латвія)

Пачатак: 20:00

Уваход вольны

Тэатры

"Пан Тадэвуш"

10, 11 траўня:

Тэатр імя Янкі Купалы

(вул. Энгельса, 7)

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17)3271717, (17)3274031

Выставы

"Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі"

Нацыянальны мастацкі музей РБ

(вул. Леніна, 20)

Працуе: 11:00-19:00

Даведкі: (17)3277163

Тым не менш, на вечар суботы Андрусь Такінданг запланаваў адразу тры канцэрты, якія б з задавальненнем наведаў. Але на хутар “Вайцюшкі”, дзе будзе праходзіць фэст “Салаўё”, музыка не мае як даехаць. Таму, калі ёсць ахвочыя з месцам у машыне, Андрусь з задавальненнем складзе кампанію. Тым больш, ён заяўлены ў праграме разам з гаспадаром хутара Змітром Вайцюшкевічам, чытаннем вершаў Валярынай Куставай, Віталём Рыжковым, Верай Бурлак, Андрэям Адамовічам, Глебам Лабадзенкам і іншымі.

“У гэты ж дзень у музеі сучаснага мастацтва будзе выступаць гурт "НагУаль", — працягвае суботняе канцэртнае шэсце Андрусь. — Па-першае, гэта мае сябры, а па-другое, вельмі круты гурт. Плюс,паралельна з праслухоўваннем іх музыкі, можна аглядаць і выяўленчае мастацтва. Пасля гэтага можна пайсці на “Джазавыя вечары”. Мінулагоднія “Джазавыя вечары каля Ратушы” былі цудоўныя, але сёлета яны будуць праходзіць ужо каля Палаца Спорту. Была вельмі класная атмасфера. Калі і сёлета будзе ўсё гэтак жа крута, то супер. Варта пайсці і спраўдзіць”.

Што тычыцца кінатэатраў, то пра фільмы, якія цяпер транслююцца, музыка нічога не ведае, а таму і параіць не можа. Але, калі ў афішах з’явіцца лялечны мультфільм “Выбітны містэр Фокс” пра ліса, то шчыра раю, вельмі густоўна зроблена і мяне вельмі кранула.

“У Тэатры імя Янкі Купалы будзе ісці “Пан Тадэвуш”, — пераключаецца Андрусь Такінданг. — Сам я яго не глядзеў. А водгукі пра гэтую пастаноўку спрэчныя: адны кажуць, што яна зацягнутая, іншыя, што наадварот усё класна і нясе такую асветніцкую мэту. Я сам бы схадзіў, каб было больш вольнага часу, і абавязкова калі-небудзь схаджу. А вось пра астатнія спектаклі, якія будуць паказваць у бліжэйшыя выхадныя, я, на жаль, не магу разважаць”.

У якасці доўгатэрміновай парады лідар гурта Recha прапануе дачакацца чарговага прыезду беларуска-літоўскай пастаноўкі “Дзяды” па творы Адама Міцкевіча. Маўляў, “ажно двойчы на ім быў, падабаецца ўсё: і сэцнаграфія, і акторская праца, і літоўская густоўнасць…

З безлічы выставаў Андрусь выбірае толькі адну “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі” ў “Нацыянальным мастацкім музеі”.

“Заклікаю ўсіх! Гэта такая магчымасць у адным месцы зрабіць такі агляд шырокага зрэзу беларускага мастацтва. Гэта і прыгожа, і мае пэўную асветніцкую мэту — знаёмства з гісторыяй мастацтва Беларусі. Н,у і плюс — проста паглядзець на прыгожыя карціны ды іншыя мастацкія творы”.

А вось не пойдзе музыка і мастак на шматлікія канцэрты кавер-гуртоў, якія прапануюць сталічныя клубы ў выхадныя 9-11 траўня.

“Адчуванне, што Беларусь — краіна кавер-бэндаў, — з усмешкай абураецца Андрусь. — Напэўна, калі гэтага шмат, но яно для нас актуальна. Але асабіста мне больш актуальныя наватворы, аўтарскія рэчы… Мне, як слухачу, заўсёды больш цікава што чалавек сам па сабе ўяўляе, а не як ён умее пераймаць!”

Дарэчы, на традыцыйныя для 9 траўня “Парады перамогі” Андрусь ніколі не ходзіць, прызнаецца, што “спрацоўвае інстынкт самазахавання”. Хіба, часам у навінах паглядзіць, але выключна для інфармацыі.

Выдатных вам выхадных!

Фота: budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі