Стала вядома, як выглядаюць помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну

Стала вядома, як выглядаюць помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну

Ва Ушачах усталявалі помнікі народнаму пісьменніку Васілю Быкаву і народнаму паэту Рыгору Барадуліну. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў ініцыятар гэтай акцыі Глеб Лабадзенка.

Помнікі пастаўленыя на народныя грошы: беларусы сабралі на іх больш за 11 тысяч долараў.

Аўтары — скульптары Ігар Засімовіч і Аляксей Сарокін, архітэктар Віктар Карака. Пастаменты са зніжкай зрабіла заслаўская майстэрня "Гранітны свет". 

Лабадзенка напісаў, што яму давялося займацца гэтай справай два гады. І ўсё магло б вырашыцца раней, калі б не бюракратыя.

"Я стаю цяпер, гляджу на гэтыя цудоўныя помнікі — і мне лёгка на душы, што гэтую справу ўдалося давесці да канца", — прызнаўся ён.

Як распавядала Еўрарадыё, афіцыйнае адкрыццё помнікаў адбудзецца 19 чэрвеня.

Стала вядома, як выглядаюць помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну
Помнік Рыгору Барадуліну / facebook.com/gleb.labadzenka
Стала вядома, як выглядаюць помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну
Помнік Васілю Быкаву / facebook.com/gleb.labadzenka

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі