Дзеля ЧС па футболе заўзятар пераплыў на лодцы акіян

На гэта яму спатрэбілася больш за 40 дзён, піша ІТАР-ТАСС.



Гэтая ідэя ўзнікла ў Рыкарда Дзініша ў лістападзе мінулага года падчас зваротнага стыкавага матчу за права згуляць на чэмпіянаце свету, у якім партугальцы сустракаліся са шведамі.



"Усё складалася не на карысць нашай зборнай, і я паабяцаў у адзіночку даплыць да Бразіліі, калі мы патрапім на чэмпіянат свету", — цытуюць словы Дзініша.



У падарожжа Дзініш узяў з сабой котку. "За гэты час шмат чаго давялося перажыць. Часам было вельмі прыгожа, але часам прыходзілася вельмі цяжка. Былі моманты, калі я плакаў ад адчаю і не ведаў, што рабіць. Таксама мне давялося спраўляцца з некалькімі сур'ёзнымі штормамі", — распавёў партугалец.



Матч Германія — Партугалія адбудзецца 16 чэрвеня ў Сальвадоры. Пачатак сустрэчы а 19:00 па Мінску. Пасля гэтага матчу Дзініш плануе вярнуцца дадому.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі