“Дзень герояў і гераіняў”: як будзем святкаваць і чаму 2 лютага — эфір

Аліна Коўшык / Еўрарадыё

Аліна Коўшык / Еўрарадыё

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні абвесціла пра заснаванне “Дня герояў і гераіняў”. Адзначацца ён будзе 2 лютага ў гонар нараджэння Кастуся Каліноўскага, знакавай постаці беларускай барацьбы за незалежнасць, а таксама і многіх іншых выдатных асобаў, якія сталі сімваламі барацьбы беларусаў: дзеячаў культуры, навукі, рэвалюцыянераў, рэфарматараў, ваяроў і палітычных зняволеных — усіх, хто абраў сваёй місіяй барацьбу за Беларусь. “Дзень герояў і гераіняў” — гэта магчымасць аб'яднаць народ у павазе і ўдзячнасці да тых, хто зрабіў нязгасны ўнёсак у гісторыю і сучаснасць Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні.

Чым адметны дзень 2 лютага і навошта беларусам сёння новая святочная дата? Што і каго прапаноўваецца ўшаноўваць у гэты дзень і ці будзе прапанова ўспрынятая грамадствам? Ці час цяпер для прыдумвання новых святаў, узнагарод і гэтак далей? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі