Дзень танкіста ўжо 15 верасня! Чым здзівіць Wargaming гэтым разам?

Дзень танкіста ўжо 15 верасня! Чым здзівіць Wargaming гэтым разам?

15 верасня ў сталічным парку Перамогі адбудзецца найбуйнейшы ў краіне фэст, прысвечаны віртуальным забавам, — “WG Fest: День танкиста”. Галоўнай гульнёй вечара стане World of Tanks. Іншыя праекты Wargaming таксама не застануцца без увагі: тактычная гульня “Калібр”, World of Warplanes і World of Warships.

Для аматараў танкавых баталій тут будуць адмысловыя зоны забаў, фотазоны, дзясяткі кіёскаў з рознымі сувенірамі і сотні камп’ютараў у гульнявых зонах. Уваход на фестываль будзе бясплатным. Платным зробяць толькі “Прэміум ангар”. За 68 рублёў вы атрымаеце шэраг бонусаў і магчымасць паразмаўляць з распрацоўшчыкамі гульні і вядомымі блогерамі, трапіць на асобны фудкорт і ў гульнявую зону з камп’ютарамі і мабільнымі прыладамі.

Дзень танкіста ўжо 15 верасня! Чым здзівіць Wargaming гэтым разам?
Дзень танкіста ўжо 15 верасня! Чым здзівіць Wargaming гэтым разам?
Дзень танкіста ўжо 15 верасня! Чым здзівіць Wargaming гэтым разам?

Фестываль размесціцца на тэрыторыі каля 100 гектараў. Тут будзе і вялізарны фудкорт, і асобная вялікая дзіцячая зона. 

На галоўнай сцэне фестывалю зайграюць зорныя панк-рокеры The Offspring. Кампанію ім складуць украінцы “Воплі Відоплясова”, “Звери” і Крамбамбуля.

Пачнецца фестываль у 14:00. У 23 гадзіны “WG Fest: День танкиста” скончыцца вялікім салютам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі