Дзень Волі: пра святкаванне “на нулі”, вайну, вызваленне і лідараў — эфір

"Пан Зубр" / фота з архіва

"Пан Зубр" / фота з архіва

25 сакавіка стаў для беларусаў сімвалам імкнення да волі, жадання дамагчыся свабоды і прагі мець сваю незалежнасць. Менавіта таму гэты дзень і называюць Днём Волі. Але хоць дзень такі ў календары беларускай нацыі ёсць, сапраўднай волі, свабоды і незалежнасці ні ў краіны, ні ў народа дагэтуль няма. За іх, маўляў, нам яшчэ давядзецца змагацца.

Ці гатовыя беларусы змагацца за свабоду і незалежнасць і ці можна быць да такога гатовым — ці ёсць у нас змагарскі дух? Ці сапраўды існуе пагроза вялікай вайны, якая закране і Беларусь, і як дагрукацца да беларусаў у Беларусі? Якая роля лідараў у сітуацыі такой турбулентнасці і нявызначанасці і ці ёсць сёння тыя, хто адпавядае патрэбам нацыі і гістарычнага моманту? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік у складзе Узброеных сіл Украіны з пазыўным “Пан Зубр”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі