Дзесяць чалавек, пацярпелых на пажары ГЦ у Віцебску, застаюцца ў шпіталях

На пажары ў Віцебску

На пажары ў Віцебску / "Витебские вести"

У віцебскіх шпіталях застаюцца дзесяць чалавек, пацярпелых на пажары ў гандлёвым цэнтры "Беларусь". Прычым адна пацыентка знаходзіцца ў цяжкім стане. Пра гэта паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, перадае тг-канал "Навіны Віцебска. Віцьбічы".

"На гэты момант у бальніцах знаходзяцца толькі дзесяць чалавек, многія ўжо выпісаныя. Асцярожна плануем, што да выходных застанецца ўжо чацвёра. Адна жанчына, на жаль, у цяжкім стане, але атрымлівае ўсё неабходнае", — пракаментаваў Субоцін.

Пажар у гандлёвым цэнтры "Беларусь" у цэнтры Віцебска здарыўся 13 снежня. У дзень здарэння ў бальніцы даставілі 16 пацярпелых, у тым ліку дваіх дзяцей. Пазней па псіхалагічную дапамогу звярнуліся яшчэ чатыры чалавекі.

Пасля пажару сілавікі затрымалі людзей, якіх падазраюць у парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. У Віцебску прайшло пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў Адміністрацыі Лукашэнкі, МУС, МНС, СК, на якім разглядалі інцыдэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі