Дзеячы культуры падтрымалі "Народны ўльтыматум" і агульнанацыянальны страйк

Дзеячы культуры падтрымалі "Народны ўльтыматум" і агульнанацыянальны страйк

22 дзеячы беларускай культуры падтрымалі "Народны ўльтыматум" і агульнанацыянальны страйк. Яны запісалі відэазварот: "Заклікаем нашых прыхільнікаў, гледачоў і слухачоў у Беларусі адмовіцца ад наведвання культурных устаноў". Сярод дзеячоў культуры — народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, музыкі Уладзімір Пугач, Лявон Вольскі, Павел Аракелян, Руся, Юрый Стыльскі, паэт Андрэй Хадановіч, рэжысёр Андрэй Курэйчык, акцёр Алег Гарбуз і шмат іншых.

Тэрмін "Народнага ўльтыматума", аб'яўленага Святланай Ціханоўскай, заканчваецца 25 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі