Дзеянням маладых людзей на фота ў палюбоўнай позе будзе дадзеная прававая ацэнка
Дзеянням маладых людзей сфатаграфаваных, магчыма, падчас занятку сэксам у Сухарава, а атксама распаўсюднікам гэтай фатаграфіі ў інтэрнэце будзе дадзена прававая ацэнка. Пра гэта паведамляе прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.
Па яго словах адпаведныя дакументы будуць аформлены ў Фрунзенскім РУУС Мінска.
“Я не бяруся каментаваць, што мы бачым на фота, і даваць экспертную ацэнку, але дадзеныя дзеянні ў іх класічным разуменні могуць кваліфікавацца з пункту гледжання Крымінальнага кодэкса”, — цытуе словы прадстаўніка мінскай міліцыі БелаПАН.
Нагадаем, фатаздымак з’явіўся ў твітары ў панядзелак, 18 ліпеня. На ім бачна, як маладыя людзі на вуліцы знаходзяцца ў любоўнай позе. Фатаздымак быў зроблены адным з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі ў мікрараёне Сухарава ў Мінску.