Дзіцячы трэнер абмацюкаў футбалістаў за тое, што не біліся на полі (відэа)
Трэнер адной з маскоўскіх дзіцячых камандаў па футболе зладзіў нецэнзурны разбор гульні на гарадскім футбольным чэмпіянаце, паведамляе lenta.ru. Відэа з'явілася на YouTube у панядзелак, 28 сакавіка.
Як вынікае, трэнер даў заданне тром футбалістам выйсці на поле на замену і справакаваць масавую бойку. На думку трэнера, калі б сустрэча была сарваная, то без ачкоў засталіся б абедзве каманды, што было б выгадна яго калектыву. Аднак футбалісты не выканалі яго ўстаноўку.
Імя настаўніка і назву каманды па відэароліку вызначыць немагчыма. Невядома таксама і час, калі быў згуляны матч. Як мяркуецца, аўтарам запісу стаў адзін з юных футбалістаў.