Dzieciuki паказалі кліп, на здымках якога былі затрыманыя (відэа)
Ён прысвечаны героям Слуцкага збройнага чыну 1920 года.
Гурт Dzieciuki падзяліўся кліпам на песню "Хлопцы-балахоўцы", прэзентацыя якога прымеркаваная да чарговай гадавіны Слуцкага збройнага чыну (антысавецкага паўстання 1920 года). Па словах музыкаў, песня напісаная ў гонар ваяроў, якія ў свой час баранілі незалежнасць БНР.
Нагадаем, падчас здымак Dzieciuki і каманда, якая дапамагала гурту, былі затрыманыя і дапытаныя ў Заслаўскім аддзяленні міліцыі. Відэаматэрыялы і рэквізіты, сярод якіх былі і муляжы зброі, былі правераныя і вернутыя рэжысёру Антону Цялежнікаву.
Бліжэйшы выступ гурта Dzieciuki у Мінску адбудзецца 12 снежня у клубе "Піраты" на канцэрце-цырымоніі "Героі года".