У Брэсце адмянілі канцэрт гурта “Dzieciuki”
Пра адмену канцэрта стала вядома за тры дні да запланаванага выступу гродзенскага калектыву.
У каментары Радыё "Рацыя" суарганізатар Яўген Скрабутан паведаміў, што канцэртам нібыта зацікавіліся спецслужбы і вельмі баяцца яго правядзення ў Брэсце. Ён выказаў здагадку, што гэта звязана з прэзентацыяй альбома гурта “Dzieciuki” ў Мінску.
Нагадаем, што напярэдадні ў сталічным клубе “Re:Public” адбылася прэзентацыя альбома “Гарадзенскі гармідар”. У СМІ трапілі фота і відэа, якія сведчаць пра вялікую колькасць наведнікаў і прысутнасць нацыянальных сцягоў.
Прычыны прэтэнзій спецслужбаў арганізатарам пакуль не вядомыя.