Дзмітрыеў: Рашэнне “Руха “За Свабоду” не стала для нас нечаканасцю

Раніцай 2 красавіка рух “За Свабоду” абвясціў, што не будзе вылучаць свайго кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2015 года, а таксама не падтрымае ніякага іншага. Адзін з лідараў кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў гаворыць, што яго арганізацыя не адмаўляецца праз гэта ад удзелу ў кампаніі і дадае, што рашэнне Мілінкевіча з паплечнікамі не стала для яго нечаканасцю:

“Мы ведалі аб гэтым раней і не бачым нечага катастрафічнага. Рух “За Свабоду” не выключаецца з працы у межах “Народнага рэферэндума”, яны працягнуць актыўна там удзельнічаць. Проста было прынятае рашэнне сканцэнтравацца менавіта на гэтым, а не на выбарчай кампаніі”, — гаворыць Дзмітрыеў.

Ён таксама падкрэсліў, што сумесна з “Гавары праўду” у выбарчай кампаніі збіраюцца ўдзельнічаць БНФ і сацыял-дэмакраты. Цяпер ідуць унутраныя працэдуры па ўзгадненні адзінага кандыдата ад гэтых структур. Што праўда, дата яго абвяшчэння пакуль невядомая.

Рух “За Свабоду” разам з кампаніяй “Гавары праўду”, БСДП (Грамада) і партыяй БНФ яшчэ ўвосень заяўлялі аб намеры парцаваць над выбарчай кампаніяй адзінага кандыдата ад апазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі