Дзмітрый Мядзведзеў загаварыў пра адзіную валюту Беларусі і Расіі

"У нас няма агульнай валюты, і перыядычна мы пра гэта ўспамінаем. Ці магчымая яна? Я лічу, што патэнцыйна пераход да адзінай валюты магчымы. Ці трэба рабіць гэта цяпер — гэта ўжо вялікае пытанне", — перадае АФН словы кіраўніка расійскага ўрада на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з прэм'ерам Беларусі Міхаілам Мясніковічам.



"Кожны валютны саюз, пераход на адзіную валюту — гэта максімальна шчыльная ступень інтэграцыі, і рабіць гэта трэба толькі пралічыўшы ўсе наступствы, напэўна, у самую апошнюю чаргу. Проста для таго, каб не стварыць праблем", — заявіў Мядзведзеў.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі