Дзве вялікія групы мігрантаў прарваліся на тэрыторыю Польшчы

Дзве вялікія групы мігрантаў прарваліся на тэрыторыю Польшчы

На тэрыторыю Польшчы трапілі дзве вялікія групы мігрантаў, перадае Радыё "Беласток". У раёне Крынак і Белавежы праз агароджу прарваліся некалькі дзясяткаў чалавек.

Польскія памежнікі паспелі вярнуць частку мігрантаў на лінію мяжы, астатніх шукаюць. Па словах прэс-сакратара памежнікаў маёра Катажыны Здановіч, у абодвух выпадках адбылося сілавое фарсіраванне агароджаў.

У ваколіцах Кузніцы на мяжы з беларускага боку па-ранейшаму застаюцца некалькі соцень чалавек. У іх ёсць намёты, спальныя мяшкі, увечары яны паляць вогнішчы, каб сагрэцца. Мігрантаў пастаянна ахоўваюць беларускія службы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі