Дзянісу Тарманаву прысудзілі 63 рублі штрафу за самакат у “Кароне”

Дзянісу Тарманаву прысудзілі 63 рублі штрафу за самакат у “Кароне”

Хлопец стаіць каля суда і трымае самакат у руках, а на здзіўленне журналістаў проста адказвае: "Я на ім езджу".

Дзяніса вінавацяць у дробным хуліганстве, бо ездзіў па ганлёвым цэнтры "Карона" на смакаце, чым, па меркаванні праваахоўнікаў, парушыў грамадскі парадак. 

Дзяніс прыехаў у адзін з мінскіх гандлёвых цэнтраў. Пасля выехаў адтуль, але пакінуў пальчаткі, таму вярнуўся. Яго спыніў ахоўнік і забараніў ездзіць на самакаце. На просьбу патлумачыць, чаму, адказаў проста: "Нельга".

Дзянісу Тарманаву прысудзілі 63 рублі штрафу за самакат у “Кароне”
Дзяніс Тарманаў каля суда з самакатам

"Супрацоўнік аховы не сказаў пра тое, што ёсць нейкі дакумент. Хаця я пра гэта пытаўся", — адказвае Дзяніс на судзе.

Супрацоўнікі гандлёвага цэнтра на судзе упарта тлумачаць, што ў інфацэнтры ёсць дакумент, дзе прапісаныя правілы.

"У якасці сродкаў перасоўвання не дапускаюцца ролікавыя канькі, самакаты, скейт-борды і іншыя сродкі перасоўвання апроч інвалідных вазкоў, дзіцячых вазкоў", — кажа на судзе супрацоўнік гандлёвага цэнтра.

Чаму, калі дакумент ёсць у свабодным доступе, не паказаць яго па просьбе?

Суддзя Марыя Ярохіна не можа зразумець толькі аднаго, чаму Дзянісу не хапіла аднаго слова ахоўніка "нельга"?

"Супрацоўнік аховы сказаў мне, што трэба пачакаць супрацоўніка міліцыі. Я пагадзіўся, спыніўся, і мы пачакалі супрацоўніка міліцыі", — адказвае Дзяніс.

Пасля Дзяніс праводзіць ноч у камеры. На судзе хлопец шмат разоў паўтарае, што нікому не перашкаджаў, дакументы паказваў па першым патрабаванні, нікога не абражаў і ні з кім не спрачаўся.

У выніку Дзяніса прызнаюць вінаватым і прысуджаюць штраф 63 рублі (3 базавыя). З такім прыгаворам ён не згодны і збіраецца аспрэчваць.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі