Дзяржаўная камісія даследуе паходжанне масавага пахавання пад Гомелем
Матэрыялы раскопак на паўднёвай ускраіне Гомеля будзе вывучаць спецыяльная дзяржаўная камісія. Яна ўтвораная пры Гомельскім раённым выканкаме. Нагадаем, пошукавы батальён Міністэрства абароны знайшоў парэшткі 66
чалавек. Была выказана думка, што гэта ахвяры фашыстаў. Аднак мясцовыя
грамадскія актывісты знайшлі сведкаў, якія сцвярджаюць, што ў лесе пад
Гомелем перад вайной НКВД расстрэльвала людзей.
Прычым не толькі ўраджэнцаў Беларусі, але і Украіны. Да працы спецыяльнай дзяржаўнай камісіі будуць прыцягнутыя спецыялісты розных, у тым ліку і экспертных, установаў.
БелаПАН
Прычым не толькі ўраджэнцаў Беларусі, але і Украіны. Да працы спецыяльнай дзяржаўнай камісіі будуць прыцягнутыя спецыялісты розных, у тым ліку і экспертных, установаў.
БелаПАН