Дзяржава забярэ ў "Беларуськалія" 75% прыбытку
Выплаты прадпрыемства ў бюджэт вырастуць сёлета амаль у чатыры разы.
"Беларуськалій" у 2015 годзе штоквартальна будзе пералічваць у бюджэт дадатковыя 55% прыбытку звыш мінімальнай абавязковай часткі ў 20%.
Як паведамляе БЕЛТА, адпаведнае рашэнне замацаванае ў пункце 1 указа №655 "Аб парадку выплаты падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў, часткі прыбытку (даходу), увядзенні збору за экспарт нафты". Дакумент набыў моц з 1 студзеня 2015 года.
Дарэчы, згодна з дакументам, вырастуць выплаты ў бюджэт і ад іншых высокарэнтабельных прадпрыемстваў Беларусі. Так, прадпрыемствы з узроўнем рэнтабельнасці больш за 30% у 2015 годзе павінны звыш мінімальнай абавязковай часткі прыбытку пералічваць штоквартальна атрыманую частку прыбытку ў памеры 30%. У прыватнасці, гаворка ідзе аб рэспубліканскіх і камунальных унітарных прадпрыемствах, дзяржаб'яднаннях, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі.
Фота — soligorsk.me