Дзяржкантроль узяўся за праверку рэзідэнтаў СЭЗ "Брест"

СЭЗ "Брэст"

СЭЗ "Брэст" / fezbrest.com

Супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю зоймуцца вывучэннем дзейнасці асобных рэзідэнтаў СЭЗ "Брэст" (экспарт) і Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парку (інавацыі), якія атрымліваюць падатковыя льготы. Адпаведнае даручэнне даў кіраўнік ведамства Васіль Герасімаў. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама.

Герасімаў заявіў, што работа па забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця буйных гарадоў вобласці (у тым ліку Брэста, Баранавічаў і Пінска) была недастатковай. Ён раскрытыкаваў зніжэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы, рост яе падзяжу, невыкананне асобнымі арганізацыямі задання па сяўбе шматгадовых траў на раллі. Таксама кіраўнік КДК заявіў пра факты звышнарматыўных страт ураджаю, прыпісак гатоўнасці камбайнаў і зернесушыльных комплексаў.

Ва ўстаноў адукацыі Герасімаў крытыкаваў кепскае планаванне бюджэтных выдаткаў і правядзенне рамонтаў да пачатку навучальнага года. У КДК кажуць, што больш за 50% планавых асігнаванняў першага паўгоддзя не асвоена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі